Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КРЫВАДУБСКІ Павел Лукіч
[1882, в. Лесуны Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 21.6.1946. Зняволены ў Бабруйскую турму. Асуджаны 15.11.1946 пазасудовым органам МДБ за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 15 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.9.1989. Асабовая справа К. № 27506 захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.