Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КРУЧОК (ЦІМАВІЧ) Цімафей Рыгоравіч
[1915, в. Клён Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай
вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ мяст. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дочак Ларысу (н. ў 1947) і Дзіяну (1949). З ліп. да кастр. 1944 у дзеячай арміі (3-ці беларускі фронт), двойчы паранены. Арыштаваны 27.1.1950. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 8.7.1950 як “агент нямецкай разведкі” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Лугавы, потым Пясчаны лагеры Карагандзінскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалены 17.9.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.10.1956. Асабовая справа К. № 7235-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.