Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КРАЎЧАНКА Марыя Піліпаўна
[1914, Глуск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Запольскай школы Глускага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 29.12.1944. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі” і “здрадзе радзіме”. 20.11.1945 вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 8213-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.