Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КЛІМУК Рыгор Іванавіч
[1891, в. Вістычы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 28.12.1944. Асуджаны 27.10.1945 асобай нарадай пры НКДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” і за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.1.1994. Асабовая справа К. № 12431-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.