Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КІРНЯЛЕЙЗА (КІРЫЕЛЕЙЗА) Леў Аляксандравіч
[1900,
Германія – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Бельску тагачаснай Беластоцкай вобл. (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 8.7.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 9.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-9603 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.