Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЦЯРЫНІЧ Павел Ігнатавіч
[1895, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам слуцкай сямігадовай школы № 2. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 28.8.1930. Асуджаны 10.4.1931 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай групоўкі” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Кацельніч Кіраўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 15.11.1957. Групавая справа К. і інш. № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.