Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАСЦЮШОВА Ірына Уладзіміраўна
[1917, Віцебск – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала педагогам у віцебскай СШ № 20. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 27.12.1944 у Віцебску па адрасе: вул. 8-я
Полацкая, д. 4. Асуджана 30.9.1946 за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалена 2.8.1947, верагодна, па амністыі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Ваенным трыбуналам войск МВД Віцебскай вобл. 30.6.1947. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.