Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЗЫРЭЎСКІ Андрэй Паўлавіч
[1880, в. Міцюкова Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – 29.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Міхнава Сенненскага р-на. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 4.11.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.