Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » КАЗУБСКІ Барыс Пятровіч
[1922, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З ліп. 1944 да 17.3.1945 удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Пасля працаваў выхавальнікам дзіцячага дома № 1 (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). Арыштаваны 20.12.1948. Асуджаны 24.5.1949 МДБ за “сувязь з СД у 1943–44” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.1.1968 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Асабовая справа К. № 19866-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.