Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ІЗРАЙЛІТ Саламон Самуйлавіч
[1919, мяст. Дрыса Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Верхнядзвінск Віцебскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Каркалец (цяпер Верхнядзвінскі р-н). Арыштаваны 23.6.1937. Асуджаны 11.5.1938 пазасудовым органам НКВД як “член контррэвалюцыйнай групоўкі” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 7.2.1962. Групавая справа І. і інш. № 11193-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.