Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч
[1900, в. Муравец (?), цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919–27 г. афіцэр Чырвонай Арміі. Арыштаваны 8.12.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 2.3.1934 як “удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы за межы БССР. Працаваў загадчыкам Змееўскай СШ тагачаснай Цэнтральна-Чорназемнай вобл. Уцёк з мест зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа І. і інш. № 16626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Арыштаваныя па гэтай жа справе супрацоўнікі Беларускага ўпраўлення сувязі Пруднікаў Сяргей Яфімавіч, Ярмолінскі Ігнат Сяргеевіч і інш. расстраляны ў 1937 у Краснаярскім краі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.