Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ІВАНІЦКАЯ Ларыса Ларыёнаўна
[1920, в. Падклённе Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай школы в. Слаўкавічы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Гадавала дачку. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана 14.5.1946 пазасудовым органам МДБ за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў Краснаярскі лагер МДБ (Канск). Вызвалена 31.12.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 26.5.1961. Асабовая справа І. № 7420-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.