Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАРЭМБОЎСКАЯ Людміла Фульгентаўна
[1899, Ігуменскі пав. Мінскай губ. – 20.2.1938, Мінск, турма НКВД], жонка Дзмітрыя Зарэмбоўскага. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў мяст. Бобр Крупскага р-на Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала трое дзяцей. Арыштавана ў 1937. Асуджана 21.1.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць польскай разведкі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна разам з мужам. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.4.1963. Асабовая справа З. № 7938-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.