Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАЙЦАЎ Павел Дзямідавіч
[17.8.1909, в. Задуброўе Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Каркалец Дрысенскага (цяпер Верхнядзвінскага) р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 29.4.1935. Асуджаны 16.8.1935 за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 31.7.1990. Асабовая справа З. № 21131-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.