Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЗАЙЦ-ЛЕДАХОВІЧ Антаніна Рычардаўна
[1898, Невель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Пскоўскай вобл., Расія – ?], жонка Іосіфа Зайца. Са шляхецкай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у Віцебску. Арыштавана 8.7.1938. Асуджана 11.10.1938 тройкай НКВД як “член антысавецкай арганізацыі” і за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 8.4.1958. Групавая справа сям’і З. і інш. № 8157-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.