Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖЭГАЛА Іван Іванавіч
[1886, в. Прыгодзічы Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 5.2.1940 у Пружанах Брэсцкай вобл. Асуджаны 10.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР (Явас). Вызвалены 14.11.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.6.1989. Асабовая справа Ж. № 8763-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.