Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖЫТКЕВІЧ Ігнат Паўлавіч
[6.4.1888, в. Навасёлкі Мінскай губ. – 23.1.1938, Слуцк, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ходасава Рагачоўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына Валянціна (н. ў 1918). Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.12.1937 як “польскі шпіён” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам 28.3.1958. Асабовая справа Ж. № 11798-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.