Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖУК Канстанцін Сцяпанавіч
[21.5.1892, в. Бурнейкі Аш-мянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 17.11.1939. Асуджаны 27.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 19.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 25.12.1989. Асабовая справа Ж. № 29003-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.