Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЖАГАЛ Мікалай Дзем’янавіч
[1910, в. Жагалы, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам школы в. Радчыцы Столінскага р-на Пінскай вобл. Арыштаваны 19.2.1941. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.6.1941 за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Безымянскі лагер НКВД Куйбышэўскай вобл. Вызвалены 22.9.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 24.7.1989. Асабовая справа Ж. № 9701-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.