Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЕЎДАКІМЕНКА Леанід Савельевіч
[1910, в. Няраж Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Бель Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 4.1.1933. Асуджаны 3.4.1933 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” і “ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам Магілёўскай вобл. 15.8.1989. Групавая справа Е. і інш. № 10388-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.