Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ЕНДЖЭЮГ Людвік Войцехавіч
[8.9.1887, в. Мяжвіца Сядлецкага пав., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Петухоўшчына Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв. Арыштаваны 15.12.1939. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Анежскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 11.11.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 8.11.1989. Асабовая справа Е. № 28604-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.