Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДЗЕЙНАРОВІЧ Вераніка Адольфаўна
[1909, Нова-Вільня Віленскай губ., цяпер Вільнюс, Літва – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы № 1 у Паставах Віцебскай вобл. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 2.7.1940 у Паставах па адрасе: вул. Зарэчная, д. 5а. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 27.12.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 20.11.1989. Групавая справа Д. і інш. № 17292-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.