Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДАМАЕНТАЎ (ДАМЕНТАЎ) Ігнат Емяльянавіч
[1893, в. Зубрэвічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам 1-й сямігадовай аршанскай школы. Арыштаваны 19.3.1933 у Оршы па адрасе: вул. Ленінская, д. 69. Асуджаны 13.5.1933 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 8.3.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 21.6.1957. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.