Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ДАЛЕЦКІ Мячаслаў Аляксандравіч
[28.6.1914, в. Бубелы (?) Магілёўскай губ. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Радомля, цяпер Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў сына Станіслава (9 месяцаў). Арыштаваны 8.10.1935. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.2.1936 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” і як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Сібірскі лагер НКВД. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 23.2.1963. Асабовая справа Д. № 18393-с захоўваецца ў архіве КДБ. Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.