Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГУЛЬМАНТОВІЧ Яніна Адамаўна
[1922, в. Каменка Гродзенскага пав., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштавана 29.12.1944. Асуджана 8.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 1 года і 4 месяцаў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 28.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-21039 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.