Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГЛУХОЎСКІ Мікалай Казіміравіч
[1891, Валожын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў мяст. Слабодка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944. Асуджаны 20.10.1945 асобай нарадай пры НКВД за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” і “антысавецкую агітацыю” да 4 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. 12.5.1948 выстаўлены за межы СССР (перададзены польскім уладам). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.