Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГЕРМАНОВІЧ Юзэфа Іванаўна
[1915, в. Акалова Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Весялова Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 9.2.1938. Асуджана 15.6.1938 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ва Усольскі лагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалена ў 1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Г. № 6856-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.