Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГЕРКА (ГЯРКО) Уладзімір Карнеевіч
[1901, в. Чапялёва Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Да арышту працаваў настаўнікам школы в. Агова (цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.12.1940 у в. Бродніца (цяпер Іванаўскі р-н). Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-
чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 11.7.1989. Асабовая справа Г. № 9230-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.