Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГАЙДУК Пётр Міхайлавіч
[1894, в. Паскоўшчына, цяпер Палтаўская вобл., Украіна – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З ліст. 1919 па ліп. 1920 – у арміі А.Дзянікіна, з ліп. да вер. 1920 – у арміі С.Пятлюры. У 1930-я г. дырэктар сельскай школы ў Гарадзішчы Брэсцкай вобл. Арыштаваны 18.7.1940. Асуджаны 9.1.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Комі АССР. Вызвалены 4.7.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 24.6.1963. Групавая справа Г. і інш. № 5776-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.