Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВОРАНАЎ Анатоль Піліпавіч
[1909, в. Васільеўка (?) Магілёўскай губ., цяпер Гомельская вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Выкладаў у Магілёўскім чыгуначным вучылішчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 7.1.1945. Абвінавачваўся ў “здрадзе радзіме”. Вызвалены 30.5.1945. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі Магілёўскага (?) тэхнічнага вучылішча № 5. Зноў арыштаваны 11.11.1945. Абвінавачваўся ў “супрацоўніцтве з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі”. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 544-сн, захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 26.8.1991, па другой 11.11.1955 УУС Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.