Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЖОСЦІК Тадэвуш Іосіфавіч
[13.4.1911, Востраў-Мазавецкі Варшаўскай губ., Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Сцяпанкі Палескага ваяв., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл. Арыштаваны 17.12.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай партыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі, затым Пячорскі (?) лагеры НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 7563-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.