Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БЕРНЯКОВІЧ Уладзімір Ануфрыевіч
[1909, в. Гулі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.10.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай разведкі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 15.4.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа Б. № 26478-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.