Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАЧЫШЧА Марыя Аляксееўна
[1915, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў роднай вёсцы. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.9.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 5.1.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа Б. № 31571-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.