Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАРЭЙКА Уладзімір Феліксавіч
[1902, в. Батуры Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Малыя Жаберычы Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1944 у роднай вёсцы. Асуджаны 24.11.1945 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Карагандзінскі (?) лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 14.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 20.11.1989. Асабовая справа Б. № 28613-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.