Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » БАРАВЕЦ Мікалай Паўлавіч
[1918, в. Жукава Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Цясты Верхнядзвінскага р-на. Арыштаваны 16.5.1937. Асуджаны 11.5.1938 пазасудовым органам НКВД як “член антысавецкай групоўкі” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. 19.8.1950 асобай нарадай пры МДБ СССР прыгавораны да высылкі ў Новасібірскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, № 11193-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 28.11.1956, па другой – 7.7.1958.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.