Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АЎФЕРАНАК (АЎФЕРАНКАЎ) Антон Цімафеевіч
[1.3.1885, в. Кічына Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – 16.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Астраўкі (?) Багушэўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.11.1937. Асуджаны 11.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 16.10.1989. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.