Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АЎДЗЕЙЧЫК Яўген Антонавіч
[1923, в. Кузевічы Косаўскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Парасляны Пружанскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.7.1949 у Пружанах па адрасе: вул. Патапаўская, д. 33. Асуджаны 7.2.1950 пазасудовым органам МДБ за “здрадніцкую дзейнасць” да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 7.7.1955. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.6.1955 (?). Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 782-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.