Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » АРЦЁМКАЎ Герасім Георгіевіч 

АРЦЁМКАЎ Герасім Георгіевіч

[1904, в. Прысна Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі мінскай СШ № 9. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 27.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 73, кв. 16. Асуджаны 15.8.1939 асобай нарадай пры НКВД як “член права-трацкісцкай арганізацыі” і за “шкодніцкую работу” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалены 27.8.1943. У перыяд з 12.3.1949 да 10.12.1949 прыгавораны да высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 23.3.1955. Асабовая справа А. № 5653-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".