Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АРТАЕЎ Мікалай Якаўлевіч
[1906, в. Варкацішкі Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – 4.5.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. У 1930-я г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў сына Уладзіміра (н. ў 1936). Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.5.1940 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны прэзідыумам тагачаснага Маладзечанскага абл. суда 20.6.1959. Асабовая справа А. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.