Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АНТОНАЎ Антон Міхайлавіч
[1894, в. Захарава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Віцебскай вобл. – ?], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дырэктар рускай СШ ў Полацку Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 22.10.1935. Абвінавачваўся ў тым, што ў “калчакаўскай турме быў правакатарам”. Асуджаны не быў. Вызвалены 9.3.1938. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. № 6030-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.