Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » АНОДЗІН Іван Іванавіч
[1896, в. Гвінтавое Чарнігаўскай губ., цяпер Бурынскі (?) р-н Чарнігаўскай вобл., Украіна – ?], муж Наталлі Анодзінай. З сялянскай сям’і. Да арышту працаваў настаўнікам адной з мінскіх СШ. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 29.8.1936 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 10/17, кв. 2. Асуджаны з жонкай 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД за “трацкісцкую дзейнасць” і “незаконнае захоўванне зброі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 14.6.1989. Асабовая справа А. № 31393-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.