Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ШАЛАЙ Макар 

ШАЛАЙ Макар

[сапр.: Шалаеў Макар Ксенафонтавіч; 17.2.1906, в. Цельцы Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], літаратурны крытык. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925–26 сакратар Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член Беларускай літаратурна-мастацкай камуны (1927–28). Друкаваўся ў час. «Росквіт». Працаваў у газ. «Чырвонаармейская праўда». Выступаў з рэцэнзіямі на творы П. Броўкі, А. Александровіча, Я. Скры­гана, Г. Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А. Баліцкага і П. Шукайлы).

З успамінаў Я. Скрыгана: «Я жыў з Макарам Шалаем, чалавекам нястрымнага запалу спрэчак. Ён назубок ведаў класікаў марксізму, Чарнышэўскага, Герцэна, Дабралюбава, Пісарава, Пляханава і логікай іх мыслення збіваў з ног любога праціўніка. Ён не мысліў сябе без спрэчак і шукаў толькі такога асяроддзя…

Мы, асабліва Макар Шалай і Апанас Сідарэнка, заспрачаўшыся па якой кнізе ці па якому пытанню эстэтыкі, маглі забыць на абед, на вячэру, хапацца за чубы, прасядзець усю ноч, плаваючы ў сінім дыме…»

З восені 1928 — член «Маладняка», потым БелАППа. Арыштаваны 15.3.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Пасля катаванняў вызвалены з дыягназам шызафрэнія. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Другі раз арыштаваны 17.11.1936, верагодна, у мяст. Расоны Віцебскай вобл. Перавезены ў Мінск.

З успамінаў С. Грахоўскага: «З «амерыканкі», унутранай турмы НКВД у Мінску, мяне перавялі ў старую турму на вуліцы Валадарскага. Пасля адзіночкі ў «амерыканцы», дзе я амаль развучыўся гаварыць, у вялікай «замкавай» камеры, нягледзячы на глыбокую ноч, мяне сустрэлі — бог ты мой! — сябры-пісьменнікі Сяргей Дарожны, Сымон Куніцкі, Макар Шалай... На прагулку нас выводзілі ў турэмны двор, які быў разбіты на маленькія клетачкі метраў па дваццаць — дваццаць пяць. У гэтых клетках мы і хадзілі кругам... Кругам у клетках...»

Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1957. Асабовая справа Ш. № 6742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".