Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ТУРЛАЙ Андрэй Аляксеевіч 

ТУРЛАЙ Андрэй Аляксеевіч

[30.11.1894, в. Вялікая Кракотка Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Слонімскі р-н Гродзен­скай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. У 1918 уступіў у КП(б)Б. У 1935–36 сакратар Полацкага райкама партыі. Член ЦК ВКП(б). Падчас арышту — наркам саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. М. Горкага, 3-і дом Саветаў, кв. 8. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1956. Асабовая справа Т. № 7222-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

22.9.1937 арыштавана Турлай Раіса Абрамаўна (н. ў 1903 у Бабруйску), жонка Андрэя Турлая. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 26.9.1955. Яе асабовая справа № 5551-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".