Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » СТАШЭЎСКІ Васіль Пятровіч
[11(23).3.1895, в. Свінка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік, драматург, педагог. З бел. сялянскай сям’і. У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну і ў час грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1918–20 і ў 1923 настаўнічаў. У 1920 — удзельнік антыпольскага руху на Случчыне. У 1920–21 служыў ваенкамам. Уваходзіў у арганізацыю «Маладая Беларусь», БПС-Р, са студз. 1920 член Беларускай камуністычнай арганізацыі, са жн. член КП(б)Б. За пратэсты супраць арышту членаў БПС-Р выключаны ў маі 1921 з КП(б)Б. Публікавацца пачаў у 1923. У 1924 скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і на рабфаку ў Оршы. Першую п’есу апублікаваў у 1926. З 1926 жыў у Мінску. Адказны сакратар літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1928–29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». З 1929 — адказны сакратар літаратурнага аб’яднання «Полымя». Член СП Беларусі з 1934. У 1936 Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго п’есу «Мікола Гоман».
З аўтабіяграфіі Я. Ермаловіча (1967): «Засталася ў памяці сустрэча з Васілём Сташэўскім. Што ў ім захапляла, дык гэта нязгасны аптымізм, любоў да жыцця і вера ў яго. Знаходзячыся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах, кашляючы кроўю (ён хварэў туберкулёзам), Сташэўскі расказваў анекдоты, жартаваў, спяваў, дзяліўся сюжэтамі ненапісаных твораў, якія спадзяваўся з цягам часу напісаць, і ні разу не заікнуўся аб тым, што хворы і што вось-вось можа памерці…»
Арыштаваны 4.11.1936. Асуджаны 28.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.6.1957. Асабовая справа С. № 10477-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Правіянцкая, д. 33, кв. 1 арыштавана гідратэхнік Мінскага інстытута харчовай прамысловасці Сташэўская Лідзія Пятроўна (н. 2.10.1908 у Мінску ў сям’і службоўца), жонка Васіля Сташэўскага. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6762-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Бацька і сын; У цемры: П’есы. Мн., 1927; Беспрытульная: П’еска (у 1 дзеі). Мн., 1927; Архангелы з крэсаў: П’еса. Мн., 1930; Прысяга ў лесе: Шэсць сцэн з 1919–1920 гг. Мн., 1930; Шуміць Бярэзінка: Аповесці, апавяданні, нарысы. Мн., 1963.
Кр.: Александровіч С. Жывыя старонкі часу // Полымя. 1963. № 12; Сабалеўскі А. Васіль Сташэўскі // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2; Шушкевіч С. Талент грамадскага гучання // ЛіМ. 1975. 28 сак.; БП. Т. 5; ЭГБ. Т. 6/1; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.