Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » МАЙСЕЕЎ Леў Абрамавіч
[15.11.1897, Веліж Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Смаленскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). Служыў у Чырвонай арміі. Падчас арышту — сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б. Арыштаваны 8.8.1937. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член трацкісцкай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.12.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 9857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
13.11.1937 у Барысаве арыштавана загадчыца дзіцячага сада пры заводзе імя Молатава, маці дваіх дзяцей Майсеева Марыя Рыгораўна (н. ў 1903 у Мінску; член ВКП(б) з 1925), жонка Льва Майсеева. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка Радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 13.11.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.10.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа М. № 7411-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.