Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » КЛЯШТОРНЫ Тодар Тодаравіч
[26.2(11.3).1903, в. Парэчча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, перакладчык. Пасля службы ў войску вучыўся на рабфаку ў Оршы. Першыя вершы апублікаваў у 1925 у час. «Аршанскі маладняк». Першы зборнік вершаў «Кляновыя завеі» выйшаў у 1927. Аўтар паэмы «Калі асядае муць», у якой адзін з герояў сведчыў: «Мы ходзім пад месяцам і ГПУ». Пасля выйшлі зборнікі «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Палі загаманілі» (1930), «Праз шторм — на штурм» (1934). Член літаб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», БелАПП. Перакладаў рускую паэзію на бел. мову. На вершы К. напісаны песні І. Івановым, М. Равенскім. У 1931 скончыў БДУ. Працаваў на радыё, у рэдакцыях бел. газет і часопісаў. Член СП Беларусі з 1934.
П. Пруднікаў успамінаў: «Тодар Кляшторны быў ціхі, спакойны і выключна ветлівы чалавек. Ён заўсёды і ўсюды стараўся быць непрыкметным. Многа ведаў, слухаў іншых, але сам гаварыў мала. З выгляду ён быў прыгожы, высакарослы, крыху сутулаваты, як быццам гнуўся знарок, саромеючыся свайго росту, сінявокі, з добрай чупрынай непаслухмяных валасоў каштанавага колеру. Апрануты звычайна не па модзе. Як на вопратку, так і на абутак асаблівай увагі не звяртаў. Усе яго думкі і клопаты былі сканцэнтраваны на адным — паэзіi, якой ён самааддана служыў з дзіцячых гадоў свайго жыцця…
Вершы свае Тодар Кляшторны чытаў ціха, больш унутраным голасам, характэрным толькі для паэтаў. Ні жэстаў, ні мімікі не прымяняў. І, нягледзячы на ўсё гэта, слухачы яго вельмі добра прымалі. Асабліва тады, калі ён чытаў вершы на тэму кахання…»
Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 у 11.00 як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці.
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.6.1957. Асабовая справа К. № 10476-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
28.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7 арыштавана маці траіх дзяцей Германовіч Яніна Міхайлаўна (н. ў 1909 у в. Раванічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл.), жонка Тодара Кляшторнага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 1.12.1945. Верагодна, у канцы 1940-х — пачатку
1950-х г. зноў арыштавана і выслана ў г. Бялова Кемераўскай вобл. Канчаткова вызвалена ў 1955. Рэабілітавана трыбуналам БВА 4.11.1955. Як напісана ў асабовай справе Г. № 5570-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі), у 1957 кошт канфіскаванай у яе сям’і маёмасці быў «кампенсаваны». Памерла ў 1959 у Мінску.
Тв.: Залатое вязьмо: Выбр. вершы. Мн., 1960; Выбраныя вершы. Мн., 1970; Сляды дарог. Выбранае. Мн., 2003.
Кр.: Хранить вечно; Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001; Шушкевіч С. Права на песню // Шушкевіч С. Выбр. творы: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП. Т. 3; ЭГБ. Т. 4; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.