Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » КАВАЛЁЎ Захар Ціханавіч 

КАВАЛЁЎ Захар Ціханавіч

[1900, в. Узлогі Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. З бел. сялян­скай сям’і. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1922). Працаваў сакратаром Чэрыкаўскага гаркама КП(б)Б, быў загадчыкам аддзела Аршанскага акругкама. Падчас арышту — сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 171, кв. 6. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Абвінавачваўся ў тым, што «праводзіў шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы — тармазіў калгаснае будаўніцтва, насаджаў у вёсцы хутары і г. д.; пры абмене партыйных дакументаў знарок зберагаў патрэбныя арганізацыі контр­рэвалюцыйныя кадры». Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.11.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 10990-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Верагодна, рэпрэсавана і жонка К.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".