Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Жертвы и палачи

Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.

Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)

Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:

Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)

Главная » Справочники  » Жертвы и палачи  » Ахвяры. 29-30.10.1937 г.  » ІСПРАЎНІКАЎ Прохар Іванавіч 

ІСПРАЎНІКАЎ Прохар Іванавіч

[16.3.1902, в. Тры­булінцы (?) Вяліжскага або Віцебскага пав. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], журналіст. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У першай палове 1930-х г. нам. дырэктара па гаспадарчай часці Віцебскай ветэрынарнай станцыі. З кастр. 1936 упаўнаважаны Галоўліта, нам. загадчыка сельскагаспадарчага сектара (аддзела) газ. «Віцебскі пралетарый». Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Свярдлова, д. 19. Перавезены ў Мінск. На допытах яго жорстка катавалі, і ён агаварыў сябе, прызнаў, што з’яўляўся «членам фашысцкай арганізацыі, контррэвалюцыянерам, трацкістам, шкоднікам», «праводзіў работу па зрыве выпуску супрацьсібі­раязвеннай сыроваткі» і г. д. Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.6.1958. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ф. 4, в. 21, с. 1097, л. 151—152; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".