Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ЖЫВУЦКІ Іван Сцяпанавіч
[17.9.1912, в. Зарэмец (?) Ігуменскага або Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], педагог. З сям’і вясковага каваля бел. паходжання, у сярэдзіне 1930-х г. старшыні калгаса. Скончыў МПІ (1934). Выкладаў бел. і рускую мову і літаратуру ў СШ мяст. Заслаўе Мінскага р-на. Маці Ж. Леанора Адольфаўна — хатняя гаспадыня. Брат Іосіф (н. ў 1910) знаходзіўся ў Марыінскім канцлагеры НКВД Кемераўскай вобл.; другі брат (імя невядома, н. ў 1911) вучыўся на рабфаку ў Мінску; малодшы брат Віктар (н. ў 1921) вучыўся ў школе. Арыштаваны 14.10.1937. Асуджаны 28.10.1937 пазасудовым органам НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1959. Асабовая справа Ж. № 14857-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.