Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Справочник, посвященный фактам биографии людей, казненных в период сталинских репрессий, и их палачей.
Толькі адна ноч (Прадмова)(.pdf, 706 Кб) Біяграфіі расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года (.pdf, 6,82 Мб)Расстраляныя ў Мінскай унутранай турме НКВД у перыяд Крывавага тунэля смерці:
Па даце (.pdf, 1,7 Мб) Па алфавіце (.doc, 1,28 Мб) Яны вынішчалі нашых продкаў (.pdf, 1,38 Мб) Спіс скарачэнняў (.pdf, 49,4 Кб)Главная » Справочники » Жертвы и палачи » Ахвяры. 29-30.10.1937 г. » ГЕРШОН Іосіф Хаімавіч
[лют. 1900, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны служачы. З сям’і рабочага. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту — нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 26.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, д. 21/25, кв. 7. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 як «член антысавецкай тэрарыстычна-шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа Г. № 10812-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рабкораўская, д. 16, кв. 8 арыштавана настаўніца школы слабаадукаваных пры Мінскай войлачнай фабрыцы, маці дваіх дзяцей Гершон (Шведзік) Броня Борухаўна (н. 9.8.1898 у Бабруйску; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Іосіфа Гершона. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 29.8.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 13.1.1956. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Жертвы политического террора…; Рэпрэсаваныя...
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.